Персаналіі → Персаналія:
Тэраўскі Уладзімір
Біяграфія
Нарадзіўся Уладзімір Тэраўскі 11 лістапада 1871 года ў вёсцы Раманава Слуцкага павета (зараз в. Леніна). Быў малодшым сынам у сям'і праваслаўнага святара Васіля Тэраўскага, які кіраваў царкоўным хорам. Сястра Тэраўскага, Вольга, была жонкай пісьменніка Дзмітрыя Булгакоўскага. У 1889 годзе скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча, пасля чаго навучаўся ў Мінскай епархіяльнай семінарыі. Ён любіў апранацца ў тон усяму хору па-народнаму: белая беларуская світка, пад ёй кашуля з саматканым поясам. Расстраляны ў 1938 годзе.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.