З 1993 г. ў Чаромсе дзейнічае гурт Чарамшына (па-польску: Czeremszyna), які выконвае песьні беларуска-ўкраінскага памежжа ў стылі фолк. Яго чальцы арганізоўваюць у Чаромсе з 1996 г. «Фэстываль мноства культураў і нацыяў — Зь сялянскага панадворку» (па-польску: Festiwal Wielu Kultur i Narodów - Z wiejskiego podwórka). У Чаромсе дзейнічае таксама дзіцячы фальклёрны калектыў Гілочка, які выконвае ўкраінскую народную музыку. Саюз украінцаў Падляшша ладзіць тут фэстываль Украінскія джэрэлы (Традыцыі і трансфармацыі), а Беларускае грамадзка-культурнае таварыства — штогадовы Беларускі Фэст.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.