::
Культурны Цэнтр Беларусі ў Варшаве пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Назва
Культурны Цэнтр Беларусі ў Варшаве пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Тып
установы культуры
Апісанне

Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве створаны ў ліпені 2008 года пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

Прававымі падставамі для стварэння цэнтра з’яўляюцца:

  • Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве ад 23 чэрвеня 1992 года;
  • Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі ад 27 лістапада 1995 года.

Мэты дзейнасці:

  • прадстаўленне і папулярызацыя культурнай спадчыны і сучаснай культуры і мастацтва Беларусі, інфармацыі аб грамадска-палітычным і эканамічным жыцці беларускай дзяржавы; 
  • садзейнічанне развіццю беларуска-польскага супрацоўніцтва ў культурнай, гуманітарнай, адукацыйнай, турыстычнай і інфармацыйных галінах шляхам пашырэння кантактаў і супрацоўніцтва з творчымі і культурна-адукацыйнымі ўстановамі і грамадскасцю абедзвюх дзяржаў.

У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве:

  • папулярызуе веды аб культуры, навуцы, адукацыі, а таксама гістарычных і сучасных дасягненнях Беларусі;
  • спрыяе і забяспечвае пашырэнне культурнай прысутнасці ў Рэспубліцы Польшча за кошт рэалізацыі разнастайных культурна-адукацыйных праграм, культурных, навуковых, адукацыйных і іншых мерапрыемстваў (выстаў, паказаў кінафільмаў, выступленняў артыстаў, канцэртаў, тэатральных прадстаўленняў, фестываляў, творчых майстар-класаў, семінараў, канферэнцый і інш.); 
  • стварае свае бібліятэкі і забяспечвае іх даступнасць для зацікаўленых арганізацый і асобных грамадзян Рэспублікі Польшча;
  • стварае інфармацыйна-даведачныя фонды і банкі дадзеных па пытаннях культуры, навукі, адукацыі, навукова-тэхнічнага і эканамічнага развіцця абедзвюх дзяржаў, праводзіць канферэнцыі, семінары, кансультацыі па праблемах культурнага, навуковага, гуманітарнага і дзелавога супрацоўніцтва; 
  • супрацоўнічае і аказвае садзейнічанне ў дзейнасці беларускай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Польшча і польскай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь; 
  • стварае курсы па вывучэнні мовы і культуры сваёй дзяржавы, аказвае кансультацыйную і метадычную дапамогу работнікам культуры, навукі і адукацыі абедзвюх дзяржаў; 
  • выдае і распаўсюджвае праграмы сваёй дзейнасці, бюлетэні і іншыя матэрыялы ў галіне беларускай і польскай культуры, навукі, адукацыі, турызму, гуманітарнага супрацоўніцтва;
  • спрыяе развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі, недзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі, пабрацімскіх адносін і партнёрскіх сувязяў паміж гарадамі і рэгіёнамі Беларусі і Польшчы.
Спасылкі
Год заснавання
Звязаныя лакацыі
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 22:12:06

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.