«Краязнаўчая газета» выдаецца з красавіка 2003 г. Штомесяц выходзіць чатыры нумары. Падпісныя індэксы: індывідуальны — 63302, ведамасны – 633202.
На старонках выдання змяшчаюцца артыкулы мясцовых краязнаўцаў, прысвечаныя гісторыі і традыцыям рэгіёнаў нашай краіны, даследаванні навукоўцаў пра гісторыю, этнаграфію, фальклор і архітэктуру, пра гістарычныя падзеі і асобаў, а таксама расповяды пра нашых землякоў, якія праславіліся не толькі ў ў Беларусі, але і за яе межамі. Асобная ўвага надаецца публікацыям пра досвед краязнаўчых пошукаў і працу музеяў у школах ды бібліятэках краіны.
Сярод найбольш папулярных рубрыкаў — «Малая краязнаўчая энцыклапедыя», «Асоба ў краязнаўстве», «Наша гісторыя: ідэі, падзеі, асобы», «З бібліятэкі „КГ“», «На паліцу краязнаўцы», «Царкоўнае краязнаўства», «Даследуюць вучні», «Рэгіён», «Землякі», «Спадчына ў небяспецы». Цягам году запускаюцца адмысловыя рубрыкі, прымеркаваныя да знакавых падзеяў году: «З нагоды Году роднай зямлі», «Да тысячагоддзя першай згадкі назвы Літва» ды іншыя, некалькі гадоў існуе рубрыка, заснаваная сумесна з рэспубліканскай акцыяй «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.