Эсса — рака на беларускай поўначы, у сэрцы святой балцкай зямлі — Крывіі. Людзі, што жывуць на гэтай зямлі захавалі дух спрадвечнай традыцыі ў павер’ях, магіі, рытуалах, спевах…
ESSA — гэта тое, чым мы жывем, гэта не музычны гурт у звыклым разуменні. Ад самога пачатку мы не мелі мэты даваць канцэрты, бо граем і спяваем перадусім для свайго кола, для саміх сябе, і гэта для нас найбольш істотнае. Падставай да супольнай творчасці стала даўняе замілаванне музычнай традыцыяй аднаго этнакультурнага рэгіёну — паўночнай Беларусі (Крыўя, Нальшчаны) і ўсходняй Літвы (Аўкштайція, Дзукія). Прынцыповым для нас ёсць імкненне да традыцыйнай манеры спеву і грання, якое, аднак, больш імправізацыя, чым дакладнае капіяванне аўтэнтычных узораў. ESSA — нашае разуменне сакральнай музычнай традыцыі этнасу.
Мы — вернікі старой, дзядоўскай веры. мы вызнаем пракаветную тутэйшую традыцыю, што засталася спадчынай ад продкаў. Вера, вернасць — не ёсць прамінулымі слядамі ў гісторыі, дух зямлі, дух народу будзе жыць датуль, дакуль будзе гучаць гэтая музыка.
Мы верныя, натхнёныя, адданыя музыцы Крыўі.
ESSA — гэта наша рэлігія!
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.