::
2016 - ESSA - Niamiha [аўдыё-CD]
Назва
ESSA - Niamiha
Віды носьбітаў
аўдыё-CD
Змест
інтэрпрэтацыі фальклёра спевы музыка
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Этна-авангардовы гурт Essa выдаў свой першы альбом на дзьвюх кружэлках: адна ў выглядзе кампакт-дыску змяшчае аўдыё- і відэа-матэрыялы, а другая папросту выразаная з наждачнае паперы. У сваю чаргу CD таксама разьбіты на дзьве часткі: трэкі №1—10 — гэта аднайменная з альбомам кампазызыцыя «Niamiha», прэзэнтаваная летась; трэкі №11—14 — гэта кампазыцыі, народжаныя падчас гукасэіі ў занядбаным ангары на ўскраіне мястэчка Ракаў. І яшчэ некалькі вонкавых дэталяў:

  • кардонная вокладка альбома аздобленая графікай народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча;
  • базу для імправізацыяў складаюць ня толькі беларускія, але летувіскія народныя сьпевы;
  • у арсэнале Essa — самаробныя інструмэнты (канклес) ды індустрыяльныя аб’екты (бляха, арматура).

Калі кампазыцыю «Niamiha» стваральнікі гурту Essa Тодар Кашкурэвіч і Вольга Дзядовік запісалі ўдвох ва ўласнай ракаўскай хаціне, то да гукасэсіі ў ангары далучылася троіца мясцовых падлеткаў і трыё зь Вільні. То бок, агулам 8 чалавек. Галоўнай фігурай летувіскага дэсанту, безумоўна, стаў Петрас Вішняўскас, чыё імя здаўна ўваходзіць у сусьветныя джазавыя анталёгіі. Петрас ужо колісь супрацоўнічаў з Тодарам ды Вольгай у межах праекту «Цішы Лабаноры». Таму ў 2014 годзе саксафінаста пагадзіўся завітаць у Беларусь ізноў, тым больш, што акром ракаўскае сэсіі, для яго адмыслова арганізавалі канцэрт у Менску. «Гэта быў такі ж экспэрымэнт, бясконцае жаданьне што-небудзь спрабаваць. Фактычна ідея запрасіць Петраса і зрабіць імпрэзу ў к/з „Мінск“ — усё гэта было толькі для таго, каб прыцягнуць яго да нас у ангар», — сьмяецца Вольга Дзядовік.

Склад:

  • Тодар Кашкурэвіч — бляха, смык, канклес, арматура;
  • Вольга Дзядовік-Кашкурэвіч — сьпеў, канклес;
  • Петрас Вішняўскас — сакс, арматура;
  • Рыціс Камічайціс — табла;
  • Гвідас Кавера — канклес, дрымба, шархуны;
  • Сабіна Пятроўская — сьпеў;
  • Дамінік Пятроўскі — бляха;
  • Павал Ламбовіч — пэркусія.

http://tuzin.fm/article/2910/out-essa-vydala-sumiesny-albom-z-lehiendaj-letuviskaha.html 

Колькасць трэкаў фальклору
5.0000
Трэкліст
  1. Metro “Niamiha” 1:40
  2. Dūno ūpė 2:16
  3. Piarun, Piarunie 3:22
  4. Kropli 2:26
  5. Žyū-byū, Dy Niama 5:04
  6. Da Zasporyū Dunaj Z Moram1:57
  7. Metro-Vals 2:37
  8. U-U-U 3:31
  9. Vir-vir, Kałodziež 3:25
  10. Płač 5:27
  11. Jaščur 2:19
  12. Kałychanka (Lt) 3:59
  13. Kropli 6:04
  14. Žyū-byū, Dy Niama 4:32

Кампазіцыі 1-10 аб’яднаны ў адзін паўгадзінны трэк.

Дадатковыя спасылкі
Калектывы
Выканаўцы
Звязанае выданне
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.09.2024 19:22:28

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.