::
Я хадзіла па садочку ды шчыпала вінаград / песня, аўдыё,тэкст — в. Лашанцы, Крупскі раён
Загаловак / інцыпіт
Я хадзіла па садочку ды шчыпала вінаград
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
аўдыё тэкст
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Час пачатку (калі некалькі адзінак у медыяфайле)
12:38
Працягласць
1:20
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Я хадзіла па садочку і шчыпала вінаград,

Э-ха і ха-ха, і шчыпала вінаград.

Спеленькія ў стаканок, зялёныя ў рукавок,
Э-ха і ха-ха, зялёныя ў рукавок.

Спеленькія – мамульцы, зялёныя – татульку,
Э-ха і ха-ха, зялёныя татульку.

А за ту зеляну, што ‘ддаў замуж маладу,
Э-ха і ха-ха, што ‘ддаў замуж маладу.

Аддаў замуж маладу, на трынаццатым гаду,
Э-ха і ха-ха, на трынаццатым гаду.

За такога, за старога, дзівяноста яму лет,
Э-ха і ха-ха, дзівяноста яму лет.

Дзівяноста яму лет - ў році зуба ў яго нет,
Э-ха і ха-ха, ў році зуба ў яго нет.

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 08:49:37

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.