::
Як пайду я дарогаю / песня, аўдыё — в. Лашанцы, Крупскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як пайду я дарогаю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
аўдыё
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Час пачатку (калі некалькі адзінак у медыяфайле)
8:49
Працягласць
3:30
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Як пайду я дарогаю,
Ой, як пайду я дарогай,
Пушчу голас аблогаю,
Пушчу голас аблогай.

Ніхай голас галасуя,
Ніхай голас галасуй.
Ніхай дома мамка чуя,
Ніхай дома мамка чуй.

Ці ні маё дзіця пяе,
Ці ні маё дзіця пяе.
Ніхай пяе ды дамоў ідзе
Ніхай пяе, ды дамоў ідзе.

А калі ды й нявестачка,
А калі ды нявестачк
Ніхай болі пажаная,
Ніхай болі пажанай.

К майму полю правакая,
К майму полю прывыкай
К майму полю далёкаму
А к майму полю далёкам

К майму редзу шырокаму
К майму редзу шырокам.
К майму жыту йідраному,
К майму жыту йідраном.

К майму сыну маладому,
к майму сыну маладом.

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.12.2024 14:13:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.