::
Ой бяроза, бяроза ты кудрава, проці сонца на холадзе стаяла / песня, відэа — в. Лашанцы, Крупскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой бяроза, бяроза ты кудрава, проці сонца на холадзе стаяла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Час пачатку (калі некалькі адзінак у медыяфайле)
0:57
Працягласць
2:40
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ой, бяроза-бяроза, ты кудрава, ты кудрава
Проці сонца на холадзі стаяла, ты стаяла
Там дачушка й з мамулькай размаўляла, размаўляла
Ня ‘ддай мамка, ня ‘ддай мамка за старога, за старога
А я й з старым да тры ночкі начувала, начувала
Як з мядзведзім у бярлозе паліжала, паліжала

Ой, бяроза-бяроза, ты кудрава, ты кудрава
Проці сонца на холадзі стаяла, ты стаяла
Там дачушка й з мамулькай размаўляла, размаўляла
Ня ‘ддай мамка, ня ‘ддай мамка за малога, за малога
А я й з малым да тры ночкі начувала, начувала
Як з зайчыкам у ламочку паліжала, паліжала

Ой, бяроза-бяроза, ты кудрава, ты кудрава
Проці сонца на холадзі стаяла, ты стаяла
Там дачушка й з мамулькай размаўляла, размаўляла
Адддай мамка, аддай мамка за раўнога, за раўнога
А я й з раўным да й тры ночкі начувала, начувала
Як з салавейкам у садочку шчабітала, шчабітала

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2024 22:27:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.