::
Ляцелі гулі чэраз тры полі / песня, тэкст,аўдыё — Шумілінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ляцелі гулі чэраз тры полі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ляцелі гулі чыраз тры полі,
Зязюля няпяро-
Шэ, шэрая напярод
Зязюлі палі, засакаталі,
Кукушка какувала, //
Чаго, кукушка, чаго, шэрая,
Так шчыра кукуеш,
І так, так шчыра кукуеш?
Ці ты кукушка, ці ты, шэрая,
Ліхую зіму чу/еш,
Ліхую зіму чуеш? //
Чую ня чую, віджу ня віджу,
Ня цёплая летца,
Летца, ня цёплая летца,
Цёплая летца скора мінецца,
Зіманька настанець,
Хало, халодна настанець.

А йшлі дзевачкі чэраз семечкі,
Манечка напярод,
Дзе-, дзеванька напярод,
Дзевачкі сталі песні запелі,
Манечка заплакал/ла,
Манечка заплакал.
Чаго, Манечка, чаго, дзевачка,
Так слезнінька плачаш,
Так, так слезьнінька плачаш?
Ці ты, дзеванька, ці ты Манечка,
Ліхую свякроў чу/уеш,
Ліхую свякроў чу?
Чую ня чую, віджу не віджу,
Ня родная мамка, мамка,
Ня родная мамка.
…
…
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.10.2026 11:52:26

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.