::
Слаўный пане, Хрыстос Сын Божый, Хрыстос / песня, тэкст,аўдыё — в. Канцэрава, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Слаўный пане, Хрыстос Сын Божый, Хрыстос
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«велікодная хазяйская»

Поўны тэкст
Слаўный пане,
*Хрыстос, Сын Божы, Хрыстос!(рэфрэн)
Ўставай рана,
Умывайся,
Бялюсенька,
Прачашыся,
Слізюсенька,
‘дчыні аконца,
На ўсход сонца,
Глянь на двор,
На свой чысты,
На замчысты,
Ў тваім дварку,
Як у вянку,
Шацёр стаіць,
Навюсенькі,
Жаўцюсенькі,
З воску зліты,
Злотам крыты,
А ў тым шатры,
Крэсла стаіць,
А ў тым крэслі,
Сам Бог сядзіць,
Калі яго,
Служкі яго,
А ня пчолкі,
Ўсе святыя,
Шахуюцца,
Рахуюцца,
Як ступіці,
Так і быці,
Перша святца,
Святы Ізбор,
Сошку ладзіць,
Каня глядзіць,
Благавешчань,

Новы …
Враным каню,
Вербаўнічка,
Вербу ломіць,
У цэркву носіць,
Пасвінцаіць,
Вялікадня,
Дажыдаіць,
Ай, Вялікдзень,
Гуляць будзем,
Радаўнічка,
Садаўнічка,
Сады садзіць,
А другая,
Ні гуляіць,
Сады садзіць,
Памагаіць,
А Мікола,
Сам хазяін,
На коніку,
Ваіжджаіць,
Гэты сяўбы,
Адглідаіць,
Світа Ілля,
Зажынаіць,
Ў чыстым полі,
На падолі,
З белым сырым,
З малым сынам,
Гаспадару,
Слаўны пану,
Ўжо на дворы
Вецір веіць,
Маім братцым,
Ножкі млеюць,
Ўжо на дворы,
Дожджык дыліць,
Маім братцам,
Каўнер мыіць,
Хазяічка,
Ні скупіся,
Маім братцам,
Адплаціся,
Мне самому,
Куль саломы,
Маім братцам,
Чырвінь злоты,
Хоць на боты.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.09.2025 16:59:18

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.