::
Малодка, малодка маладая / песня, тэкст,аўдыё — Бешанковіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Малодка, малодка маладая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«на масленіцу, як калодку цягаюць»

Поўны тэкст
Малодка, малодка маладая, //
Салдатка, салдатка палкавая, //
Полна табе па вуліцы хадзіці, //
Полна табе па мілінькім тужыці, //
А чаму мне па ім ні тужыці, //
А ўжо мне такога ні нажыці, //
Ні з росту з прыгосту, з высатосці, //
А туды салдаты наступалі, //
Яны ў козлы руж’і састаўлялі, //
Ну і гдзе каторы прасідалі, //
А старшы салдацік проці печы, //
Ходзіць удовушка кыла печы, //
Ці даўно ты, ўдоўка, заўдавела, //
Ні многа ні мала, дваццаць пяць лет, //
Пакажы-ка ўдоўка золат персцінь, //
Эта твой пярсцёначак вінчальны, //
А я твой міленькі петаманэй //
Ступіла удовушка да клеці, //
А ўставайце ж мая дробны дзеці, //
А ўжо ясен месяц ускаціўся, //
Ваш бацюшка з службы вараціўся. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.09.2025 07:59:59

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.