::
А мы масленцу дыжыдалі, дыжыдалі / песня, тэкст,аўдыё — в. Астраўскія, Віцебскі раён
Загаловак / інцыпіт
А мы масленцу дыжыдалі, дыжыдалі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«масленая»

Поўны тэкст
А мы масленцу дыжыдалі, дыжыдалі,
Люлі-люлі, дыжыдалі, дыжыда[лі].
Ды ў вакошэчка пыглідалі, пыглідалі,
Люлі-люлі, пыглідалі, пыгліда[лі].
Мы думалі маслінца сем нідзелік, сем нідзелік,
Люлі-люлі, сем нідзелік, сем нідзе[лік].
Ажно маслінца сем дзянёчкыў з вічарочкым,
Люлі-люлі, сем дзянёчкыў з вічаро[чк].
Мы на горку выхадзілі, выхадзілі,
Люлі-люлі, выхадзілі, выхадзі[лі].
Сыр ы масла вынасілі, вынасілі,
Люлі-люлі, вынасілі, вынасі[лі].
Сырым гару выбівалі, выбівалі,
Люлі-люлі, выбівалі, выбіва[лі].
Маслам гару пылівалі, пылівалі,
Люлі-люлі, пылівалі, пыліва[лі].
Ай ад сыру гыра крута, гыра крута,
Люлі-люлі, гыра крута, гыра кру[та].
Ай ат масла гыра ясна, гыра ясна,
Люлі-люлі, гыра ясна, гыра яс[на].
А нас маслінца спадманіла, абманіла,
Люлі-люлі, абманіла, абмані[ла].
На сем нідзель посту пасадзіла, пасадзіла,
Люлі-люлі, пасадзіла, пасадзі[ла].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.09.2025 10:34:10

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.