::
Мы маслінку дыжыдалі / песня, тэкст,аўдыё — в. Двухполле, Гарадоцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Мы маслінку дыжыдалі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Масленка”

Поўны тэкст
Мы маслінку дыжыдалі,
Дыжыдалі, люлі, дыжыдалі.
І ў вакошка пыглідалі,
Пыглідалі, люлі, пыглідалі.
Мы на горку выхадзілі,
Выхадзілі, люлі, выхадзілі.
Сыр і з маслам вынасілі,
Вынасілі, люлі, вынасілі.
Гару сырам набювалі,
Набювалі, люлі, ныбювалі.
Зверьху маслам пылівалі,
Пылівалі, люлі, пылівалі.
Ну й ад сыра гара крута,
Гыра крута, люлі, гыра крута.
А от масла гара ясна,
Гара ясна, люлі, гыра ясна.
А на дваре сняжкі сыплюць,
Сняжкі сыплюць, люлі, сняжкі сыплюць.
А нас мамкі дамоў клічуць,
Дамоў клічуць, люлі, дамоў клічуць.
Нам дамоўкі ні хаціцца,
Ні хаціцца, люлі, ні хаціцца.
Нам хаціцца прыкаціцца,
Прыкаціцца, люлі, прыкаціцца.
А ты горка, будзь катліва,
Будзь катліва, люлі, будзь катліва.
А свякроўка вуркатліва,
Вуркатліва, люлі, вуркатліва.
Ўсю недзельку вуркатала,
Вуркатала, люлі, вуркатала.
Нас на горку не пускала,
Не пускала, люлі, не пускала. Ууу!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.10.2025 13:13:50

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.