::
А на моры гібка кладка / песня, тэкст,аўдыё — в. Літоўцы, Докшыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А на моры гібка кладка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А на моры гібка кладка,
Там хадзіла Бож’я матка,
Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс,
Хрыстос васкрэс!

Прайшла йіна адно поля,
Прайшла йіна і другоя,
Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс,
Хрыстос васкрэс!

На трэцяя ўступаючы
Трох ангелаў пытаючы,
Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс,
Хрыстос васкрэс!

Тры ангелы-храніцелі,
Майго сына ці відзілі?
Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс,
Хрыстос васкрэс!

Адзін кажыць я ня відзіў,
Другі кажыць я не бачыў,
Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс,
Хрыстос васкрэс!

Трэці кажыць жыды ўзялі,
І на святой крэст атвялі,
Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс,
Хрыстос васкрэс!

І на святой крэст атвялі,
Серца ….
Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс,
Хрыстос васкрэс!


На сем ….
Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс,
Хрыстос васкрэс!

На сем ….
Свайго сына паранілі,
Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс,
Хрыстос васкрэс!

На тым месце звізда ўпала,
Звізда ўпала - царква ўстала,
Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс,
Хрыстос васкрэс!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.10.2025 13:55:58

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.