::
Ходзіць пава па вуліцы / Гэй, віно! / песня, тэкст,аўдыё — аг. Заастравечча, Клецкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ходзіць пава па вуліцы / Гэй, віно!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ходзіць пава па вуліцы,
Гэй, віно!
Ходзіць пава па вуліцы, віно,

Роніць пер’е па мураўцы,
Гэй, віно!
Роніць пер’е па мураўцы, віно

А за ёю панна красна,
Гэй, віно!
А за ёю панна красна, віно

Пер’е брала, ў хустку клала,
Гэй, віно!
Пер’е брала, ў хустку клала, віно

А з хусткі брала, вянец віла,
Гэй, віно!
А з хусткі брала, вянок віла, віно

І ўпусціла ў Дунаечкі,
Гэй, віно!
І ўпусціла ў Дунаечкі, віно

Шлі тры рыбакі, ўсе тры браці,
Гэй, віно!
Тры рыбакі ўсе тры браці, віно

А закіньце шолкаў невад,
Гэй, віно!
А закіньце шолкаў невад, віно

І ўлавіце з павы венец,
Гэй, віно!
І ўлавіце з павы венец, віно

А што ж пані за дар дае?
Гэй, віно!
А што ж пані за дар дае, віно

А з еднэму злоты персцень,
Гэй, віно!
А з еднэму злоты персцень, віно

А другему з павы венец,
Гэй, віно!
А другему з павы венец, віно

А тшэцему сама млода,
Гэй, віно!
А тшэцему сама млода, віно

Сама млода як ягода,
Гэй, віно!
Сама млода як ягода, віно
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.07.2025 14:01:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.