::
Вечар добры, паненачка / Ніхай так будзе! / песня, тэкст,аўдыё — в. Дворнае Сяло, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Вечар добры, паненачка / Ніхай так будзе!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Вечар добры, паненачка,
*Ніхай так будзе!” (рэфрэн)
Ці спіш-ляжыш, спачываіш?
Ці у ложу у цясовым?
Ці ў пярыне у пуховай,
Глянь в аконца на ўсход сонца,
К цібе едзіць паніч слічны,
Ні тутэўшы, загранічны,
Каня гоніць, ў званкі звоняць,
А Волічка ешчэ спала,
І з коічкі быстра ўстала,
Русы косы рашчысала,
Вышла, на крылечка стала,
Кавалеру ручку дала,
Ручку дала, ў хатку звала,
Сталы белью засцілала,
Нясёт водку, нясёт чарку,
На закуску кілбас, скварку,
А за цёшчу так шануіць,
Ручку праваю цалуйіць,
А Волечка паненачка,
Ці ўслух табе наша песня,
Вілікодна, вілічэбна,
Калі услух - дары гасцей,
Дары гасцей, ні скупіся,
Калі шафы павярніся,
Калі сілы са два сыра,
Еслі многа - з паўпірога,
Водкі чарку, кілбас, скварку,
А Волічка, паненачка,
Гасцей-гасцей заві ў хатку,
Мае братцы нібальшыі,
… капу яек,
А хто носіць - болі просіць,
Гэтай песні зробім досіць.


Запісана ад Пальчэха Мяфодзія Антонавіча (1913) – пачынальнік, Даргеля Уладзіміра Іванавіча (1926) – гармонь, Арла Мікалая Аляксандравіча (1922), Слуцкага Аркадзя Антонавіча (1923), Сінкевіча Івана Рыгоравіча (1931), Грэцкага Аляксандра Васільевіча (1942).
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.07.2025 00:41:19

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.