::
Пан хазяін / Хрыстос Сын Божы васкрос! / песня, тэкст,аўдыё — в. Гаравыя, Полацкі раён
Загаловак / інцыпіт
Пан хазяін / Хрыстос Сын Божы васкрос!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Пан хазяін,
*Хрыстос, Сын Божы васкрос!*(рэфрэн)
Масці кладку,
Заві ў хатку,
Мы ж ня хочым,
Ні піць-есці,
Толька хочым,
Пасядзеці,
Пагаварыці,
Трубку закурыці,
Як на двор’е,
Дожджык капніць,
Шапкі мякніць,
Дожджык трусіць,
Ў хатку мусіць,
Хазяічка,
Дабрадзейка,
Яечка ў клеці,
Скварачка ў печы,
Сыр на талерку,
А хазяін,
Кварту гарелкі,
Пірог з маслам,
Будзіць смажан,
Хрыстос васкрэсе! Хрыстос васкрэсе! Хрыстос васкрэсе!

Запісана ад Бабіча Нікіфара Аляксеевіча (1904) – пачынальнік, Бабіча Сцяпана Іванавіча (1929) – гармонік, удзельнікаў экспедыцыі – Т. Бярковіч, Т. Канстанцінавай, В. Прыбыловай, І. Белавус.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.07.2025 11:42:18

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.