::
Лецела пава цераз поплава / Іграйця, малойцы, гуляйце! / песня, тэкст,аўдыё — в. Закальное, Любанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Лецела пава цераз поплава / Іграйця, малойцы, гуляйце!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Лецела пава цераз поплава,
*Іграйця, малойцы, гуляйце!* (рэфрэн)
Яна лецела, пер’я раняла,
Пер’я раняла да й на каренья,
Хто ж тое пер’я собіраць будзе,
Й адазваласа слічная панна,
Слічная панна, панна Зіначка,
Я ж тое пер’я сабіраць буду,
Насобірала, ў рукавец клала,
Ў рукавец клала, веночкі віла,
Первый вянчычок - на венчаннейко,
Другі вянчычок - на заручынко,
Трэці вянчычок - жыці да быці,
Жыці да быці - Бога просіці.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.07.2025 15:24:40

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.