::
А у Вільні, на рыначку / Чырвон ружа, сад зялёны, вішнёвы! / песня, тэкст,аўдыё — в. Вайцяхі, Пастаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А у Вільні, на рыначку / Чырвон ружа, сад зялёны, вішнёвы!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А у Вільні на рыначку,
*Чырвон ружа, сад зялёны, вішнёвы!* (рэфрэн)
Там стаяла .. дзевак,
Адкуль браўся коасны паніч,
Усіх дзевак паразганяў,
А Танячку к сабе узяў,
Йіна ў яго прасілася,
Прасілася-малілася,
Пусці-пусці, красны паніч,
С ойцам, з маткай пагукаці,
І з хлопцамі пагуляці,
Калі й пушчу - дак назначу,
Русу косу пакудлачу,
А на ручку злоты сыгнэт,
На галоўку - з руты венчык,
Песня спета напроць лета,
Каб камары ні кусалі,
Каб малойцы паважалі,
Па кірмашыках вадзілі,
І канфетамі кармілі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.07.2025 19:57:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.