::
Шыталісі, быталісі / Сад мой зіляной вішнёвый! / песня, тэкст,аўдыё — в. Хатоля, Віцебскі раён
Загаловак / інцыпіт
Шыталісі, быталісі / Сад мой зіляной вішнёвый!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Шыталісі, быталісі,
*Сад мой зіляной, вішнёвый! (рэфрэн)
К Паўлічкіному двару пріпыталісі,
Віреюшка залачоная,
Пыдваротнічка - рыбія костка,
Вароцікі залачоныі,
А хызяін наш бацюшка,
А схадзі-ка у кароўнічык,
Сем каровак цялілася,
Сем цёлачак нарадзілася,
А хызяін наш бацюшка
А схадзі-ка ў хлеў, у валетнічык,
Сем авечык кацілася,
А ўсё ярачкі, ўсё папарачкі,
А хазяін наш бацюшка,
Адарі ж ты нас, ні марі ж ты нас,
Нашы дары нівялікіі,
Ў двері ня лезуць - ў акно падаюць,
Сыр на тарелкі, літр гарелкі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.