::
Пасціла дзеўка стада коней / Хрістос васкрёс, Сын Божый! / песня, тэкст,аўдыё — в. Будзіслава, Віцебскі раён
Загаловак / інцыпіт
Пасціла дзеўка стада коней / Хрістос васкрёс, Сын Божый!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Пасціла дзеўка стада коней,
*Хрістос васкрёс, Сын Божый! (рэфрэн)
Пасціла-пасціла, ды заснула,
Праснулася - коней нету,
Пашла дзеўка коней ‘скаці,
Сустрела йна валачебнічкоў,
Валачэбнічкі - добрыя людзі,
Ці ня чулі вы, ці ня відзелі,
Стада коней варонінькіх,
Загадайім табе трі загадачкі,
Адгадаеш - коней найдзеш,
Ні ‘дгадаеш - коней ні найдзеш,
А што бяжыць без повада?
А што расцець без кореня?
А што плачыць без голаса?
А што гаріць без поламя?
Свеча гаріць без поламя,
Камінь расцець без кореня,
Скріпка плачіць без голаса,
Вада бяжыць без повада,
Умна дзеўка, разумна дзеўка,
Адгадала нашы ўсе загадачкі,
Твае коні ў зеляных лугах,
Ядуць траву зялёныю,
А п’юць ваду ключавую.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.07.2025 05:09:23

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.