::
Пайдзём, братцы, мы в гэтат дзень / Храстос васкрэс, Сын Божэ! / песня, тэкст,аўдыё — Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Пайдзём, братцы, мы в гэтат дзень / Храстос васкрэс, Сын Божэ!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Пайдзём, братцы, мы в гэтат дзень,
*Хрыстос васкрэс, Сын Божа! (рэфрэн)
Павісялём добрых людзей,
Гаспадару славім пану,
Мы падходзім пад аконца,
Пад аконца, на ўсход сонца,
Што дзеіцца паводзіцца,
Што за вашам, за палацам,
Мураваным находзіцца?
Стаіць цэрква муравана,
А ў той цэркві тры алтары,
Залатыя, ні прастыя,
А на крэслі сам Бог сядзіць,
Сам Бог сядзіць, кніжку дзяржыць,
Кніжку дзяржыць, ён чытаець,
Ўсе свячоткі ўспамінаіць,
Калі яго служкі яго,
Шахуюцца-рахуюцца,
Катораму святцу постаць,
Перва святца - нова лятца,
А другоя - Благавешчань,
Жыта рушыць - зямлю сушыць,
Ў Чысты чэцвір сам хазяін,
Плужок ладзіць, канька гладзіць,
Сона ўбудзіць, прабуждаіць,
Ў чыста поля ваправляіць,
Завораваць новым плугам,
Новам плугам, вараным канём,
Туды-сюды баразёнку,
Баразёнку праганяіць
Друга святца дажыдаіць,
А суботка яйкі красіць,
Світа Пасха, свят вялікі,
П’юць-гуляюць, разгавляюць,
З хлебам-соллю, з яйкам красным,
І з жаною, с маладою,
І з дзеткамі с маленькамі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.07.2025 16:33:29

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.