::
А ці ёсць у домі, пані-гаспадару / Хрыстос васкрэс, Сын Божа! / песня, тэкст,аўдыё — в. Тумілавічы, Докшыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А ці ёсць у домі, пані-гаспадару / Хрыстос васкрэс, Сын Божа!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А ці ёсць у домі пані-гаспадару?
*Хрыстос васкрэс, Сын Божа! *(рэфрэн)
А ёсць у домі ні азываецца,
У новай каморы прабіраецца,
Надзяе жа ж ён лакіровы боты,
Лакіровы боты, шаятову шубу,
Шаятову шубу, машыстову шапку,
Пойдзіць жа ж ён в ровная поля,
В ровная поля жыта глядзеці,
Жыта глядзеці - жыта радзіці,
А спатакаўся і з святым Юр’ям,
Куды ідзеш, пані-гаспадару,
В ровная поля жыта глядзеці,
Жыта глядзеці - жыта радзіці,
А вярніся, пані-гаспадару,
Тваё й жыта сам Бог глядзіць,
Сам Бог глядзіць - жыта родзіць,
Каласістая, йідраністая,
У вадну старонку пахілілася,
Пану-гаспадару пакланілася,
Нанімай, панок, піцьдзісят сярпоў,
Піцьдзісят сярпоў жыта жаці,
Сорак хлопцаў снапы візаці,
Снапы візаці - ў скірды складаці,
Скірды складаці - арфы арфаваці,
Арфы арфаваці - ў свіраны ссыпаці,
Свірны ссыпаці - пану спажываці,
Песня спета на …. лета,
Веліконная, валачобная,
Досіць імарыць - пара дарыць,
Нашы дары ні вялікія,
Сорак яек на талерку,
І чырвончык на гарэлку,
Калбасою абкружыця,
Белым сырам завяршыця.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.07.2025 08:04:05

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.