::
А ці ў дому, пані гаспадару / Хрыстос васкрэс, Сын Божы! / песня, тэкст,аўдыё — в. Громавічы, Маладзечанскі раён
Загаловак / інцыпіт
А ці ў дому, пані гаспадару / Хрыстос васкрэс, Сын Божы!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А ці ўдому пане-гаспадару,
Хрыстос васкрэс, Сын Божы!*
Калі ўдому - гавары са мною,
Мы паедзім ў роўнае поля,
В роўнае поля - жыта аглядаці,
Жыта аглядаці - жнеек нанімаці,
Едзім поля і другоя,
На трэцяя уз’ягджаім,
Спатыкаімся са святой Міколай,
Святая Мікола абыйшла наўкола,
Пара жыта зажынаці,
Пара жнеек нанімаці,
Пашла гаспадынька жыта зажынаці,
З белым сырам, з малым сынам,
Разок махне - снапок нажне,
Шах прыбавя - копы ставя,
Сам Бог ходзя - копы ліча,
Гаспадара к сабе кліча,
Дай жа, Божа, пане-гаспадару,
З гэтага жыта піва нарабіці,
Піва нарабіці - сына ажаніці,
Нас на вяселля папрасіці.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.07.2025 13:13:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.