::
Зашумела дубровачка / песня, тэкст,ноты — в. Другая Слабодка, Петрыкаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Зашумела дубровачка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Восень”

Поўны тэкст
1. Зашумела дубровачка
Да заплакала удовачка.
2. Яна плачэ і рыдае
Да на бітай шлях пазірае.
3. Бітым шляхам жаунеры йдуць,
Да жаўнеры йдуць, каня вядуць.
4. - Вы, жаўнеры, братцы мае,
Дзе вы етаго каня ўзялі?
5. Дзе вы етаго каня ўзялі,
Дзе вы майго мілаго задзелі?
6. — А твой мілай ранен ляжыць
Да правай ручкай ружжо дзяржыць.
7. Правай ручкай ружжо дзяржыць,
А левай ручкай росу бярэ.
8. Левай ручкай росу бярэ,
Да на сердэнько полівае.
9. На сердэнько полівае,
Бо на сердэньку журбу мае.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2025 10:02:22

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.