::
Ой, сырая бэрэзонька / песня, тэкст,ноты — в. Клятная, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, сырая бэрэзонька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Восень”

Поўны тэкст
1. Ой, сырая бэрэзонька,
Ты не горыш, оно курышса.
Молодая молодзіца,
Ты не жывеш, оно журыш[са].
2. — Ой, каб мяне падпаліло,
Горэла б я - не курыласа.
Ой, каб моя доля добра,
Была б жэ я — не журылас[а].
3. Бяруць мяне думкі-умкі,
Што чужыя мужыкі гладкі.
Ох, а мое неўдалыя
Да йшчэ к тому неўмываный[я]…




1. Осень мая холодная,
Апазнілас конопель браць.
Було, дзеўка, не йсці замуж,
Яшчэ лето да й погуляць.
2. Як гуляла, то й гуляла,
Мяне маці да й не спыняла.
А цяпера да й спыніла
Ліха доля, нешчаслів[а].
3. Як я была да дзеўкою,
То ўсе мяне казакі зналі
А цяпера молодзіца,
Усе на мяне ворогі стал[і].
4. Як я была да дзеўкою,
Шынковала над гарэлкой.
А цяпера молодзіца,
Няма волі над водзіц[эй].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.04.2025 17:10:50

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.