::
Ой, дай Божэ, ой, дай Божэ, цёплае лето / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, дай Божэ, ой, дай Божэ, цёплае лето
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, дай Божэ,
Ой, дай Божэ, цёплае лето,
Ой, дай Божэ.
Ой, дай Божэ,
Ой, дай Божэ, цёплы дожджык,
Ой, дай Божэ.
Зародзі Божэ,
Зародзі Божэ, густэе жыто,
Зародзі Божэ.
Каб колосок,
Каб колосок похілівса,
Каб колосок.
Каб сын мацяры,
Каб сын мацяры поклонівса,
Каб сын мацяры.
Дай на восянь,
Дай на восянь ожаніўсь,
Дай на восянь.
Дай узяў дзеўку,
Дай узяў дзеўку, як тую кветку,
Дай узяў дзеўку.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.11.2024 03:38:19

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.