::
Валы сівы, валы палавыя / песня, тэкст,аўдыё — в. Мохаў, Лоеўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Валы сівы, валы палавыя
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Валы сівы, валы палавыя,
Пайшлі валы ў чыста поля.

Пайшлі валы ў чыста поля,
В чыста поля, шырока раздолля,
Там касары траўку косяць.

Там касары траўку косяць,
Воны косяць, кос сваіх не войстраць,
З ніх крывавы пот ільлёцца.

З ніх крывавы пот ільлёцца.
Седзіць чумак на сваёй гітары
Дай с касарыкаў смеёцца.

Ён с касарыкаў смеёцца.
- Ох, хоць смейся, й, а хоць жа не смейса,
За смех табе гора будзе.

За смех табе гора будзе,
Прайшло лета дай настала зіма,
А ў чумака сена нема.

А ў чумака сена нема,
Нема сена, німа ні саломы,
Дай валы стаять галодны.

Дык валы стаять галодны,
Бярэ чумак карбованца в рукі,
Да йдзе сена пакупаці.

Дай пайшов ён сена пакупаць.
- Прадай сена, й а хоць жа саломы,
Бо валы стаяць галодны

Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2024 05:58:12

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.