::
Кося, мой кося / песня, тэкст,аўдыё — гп Копысь, Аршанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Кося, мой кося
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Кося, мо(о)й, кося чаго ж ня весел,
Чаго ж ты ня весел, галоўку павесіў.

Ці мая сярмяжка, ці на табе цяжка,
Ці на ж табе ця(а)жка.

Ці ў кармане грошы, ці я не харошы,
Ці я не харо(о)шы.

Мне твая сярмяжка, ай, на мне не цяжка
Ай, на мне не ця(а)жка

Толькі мне цяжка, доўгая дарожка,
Доўга(а)я даро(о)жка.

Доўгая дарожка, частая карчомка,
Часта(а)я карчо(о)мка.

Сам жа ты напьесся, а мяне прывяжэш,
А мя(а)не прывя(а)жэш.

На лютым марозі, ды к белай бярозі,
Ды к бела(а)й бяро(о)зі.

Сена ты паложыш, вецер раздумаець,
Веце(е)р раздума(а)ець.

Аўса ты пасыплеш, куры раздзюўбаюць,
Куры ра(а)здзюўба(а)юць.

А ўжо ж мая грыўка, сняжком западаець,
Сняжком запада(а)ець.

Ўжо ж мое капыцца к зямле прымярзаець,
К зямле прымярза(а)ець.

А ты усё п’еш, да ўсё выпіваеш,
Да ўсё выпіва(а)еш.

Кося, мо(о)й, кося чаго ты ня весел

Кося, мо(о)й, кося чаго ж ня весел,
Чаго ж ты ня весел, галоўку павесіў.

Ці мая сярмяжка, ці на табе цяжка,
Ці на ж табе ця(а)жка.

Ці ў кармане грошы, ці я не харошы,
Ці я не харо(о)шы.

Мне твая сярмяжка, ай, на мне не цяжка
Ай, на мне не ця(а)жка

Толькі мне цяжка, доўгая дарожка,
Доўга(а)я даро(о)жка.

Доўгая дарожка, частая карчомка,
Часта(а)я карчо(о)мка.

Сам жа ты напьесся, а мяне прывяжэш,
А мя(а)не прывя(а)жэш.

На лютым марозі, ды к белай бярозі,
Ды к бела(а)й бяро(о)зі.

Сена ты паложыш, вецер раздумаець,
Веце(е)р раздума(а)ець.

Аўса ты пасыплеш, куры раздзюўбаюць,
Куры ра(а)здзюўба(а)юць.

А ўжо ж мая грыўка, сняжком западаець,
Сняжком запада(а)ець.

Ўжо ж мое капыцца к зямле прымярзаець,
К зямле прымярза(а)ець.

А ты усё п’еш, да ўсё выпіваеш,
Да ўсё выпіва(а)еш.

Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.09.2024 13:14:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.