::
Krakowiak / песня, тэкст,аўдыё — аг. Дубіна Баярская, Валожынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Krakowiak
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Рускі, немец і паляк,
Танцавалі кракавяк,
Рускі, немец паляку
чаравікам па баку.

А Лявоніху Лявон палюбіў,
Ды Лявонісе бацінкі купіў,
А Лявоніха ня жонка была,
І немытую кашульку дала,
Ні мытаю, ні качанаю,
У суседа пазычанаю.

А чаму ж цябе пярун ні забіў,
Як я цябе маладзеньку любіў,
А чаму цябе халера ні ўзяла,
Як ты мяне, маладога падвяла?

Акуліна-немка, танцуй харашэнька,
Акуліна, ручку дай мы паедзем ў чужы край!

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Відэафільм, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2024 23:35:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.