::
Ой, да ішлі хлопцы з ярмолку / песня, тэкст,аўдыё — Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, да ішлі хлопцы з ярмолку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, да ішлі хлопцы з ярмолку
Ой, да вірубалі яблыньку,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой, да вірубалі яблыньку.

Ты, яблонько садова,
Ой, да ты, грушэчко, медова,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой, да ты, грушэчко, медова,

Ты грушэчко медова,
Ой, да ты дзевчыно молода,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой, да ты дзевчыно молода,

Ты дзеўчыно молода,
Ой да дурна ў цебе голова,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой да дурна ў цебе голова,

Дурна ў цебе голова,
От жэ полюбіла матроса,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
От жэ полюбіла матроса,

Полюбіла матроса,
Ой да матросейского цара,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой да матросейского цара,

Матросейского цара,
Ой да йшчэ Платона козака,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой да йшчэ Платона козака,

Платон ножніцы ўкупіў
Ой да вусы й бороду обріў
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой да вусы й бороду обріў

Вусы й бороду обріў,
Ой да й у француза ў госцях быў,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой да й у француза ў госцях быў,

Француз його не познаў
Ой да за купчыка пошчытаў,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой да за купчыка пошчытаў,

За купчыка пошчытаў,
Ой да за крашоный стол сажаў,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой да за крашоный стол сажаў,

за крашоный стол сажаў,
Ой, да чашу піва наліваў,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой, да чашу піва наліваў,

Выпі чашу, выпі дзве,
Ой да раскажы ты праўду мне,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой да раскажы ты праўду мне,

Роскажы ты праўду,
Ой да ў котрой плаваў стороне,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой да ў котрой плаваў стороне,

Я не можу росказаць,
Ой бо я з Платоном так ек брат,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой бо я з Платоном так ек брат,

Я з Платоном так ек брат,
Ой да давай на коня седай,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да.
Ой да давай на коня седай,

На коніка розмахну,
Ой да на вороцях начэркну,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да,
Ой да на вороцях начэркну,

Эй ты коню, эй ты гра,
Ой да ты французка голова,
Ой да, ой да ой да і, ой да-да
Ой да ты французка голова,

За шчо цебе дзеўкі да,
Ой да я Платона здзесь віда
Ой да, ой да ой да і, ой да-да
Ой да я Платона здзесь віда
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 00:32:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.