::
Што й пад вішаннем / песня, тэкст,аўдыё — с. Яловка, Красногорский район
Загаловак / інцыпіт
Што й пад вішаннем
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Што й пад вішаннем, пад чарэшаннем.
Хіў, люлі, пад чарэшан

Анна Паўлоўна рушнічкі ткала,
Хіў, люлі, рушнічкі ткал

А ткала, ткала, да й прыбівала,
Хіў, люлі, да й прыбівал

Пасярёд клала залато круж’ё
Хіў, люлі, залато круж

Што й наперядзі - белыя лебедзі.
Хіў, люлі, белыя лебядзь

Што й наўкраечкі - чорныя галачкі,
Хіў, люлі, чорныя галач

Адкуль черт нанёс майго свёкарьку -
Хіў, люлі, майго свёкарьк

Белые лебядзі разляцеліся,
Хіў, люлі, разляцеліся

Залато круж’ё разаткалася,
Хіў, люлі, разаткалась

Чорныя галачкі разляцеліся,
Хіў, люлі, разляцелісь

Анна ж Паўлоўна зажурылася.
Хіў, люлі, зажурылась

Чтой под вішеннем, под чарэшаннем.
Анна Паўлаўна рушнічкі ткала.
Яна ткала, ткала, да й прібівала.
Пасярод клала залато круж’ё.
Што й паперядзі - белые лебедзі
Што й наўкраечкі - чорныя галачкі.
Адкуль Бог прінес майго мілага -
Залато круж’ё ўсё соткалася,
Белыя лебедзі саляцеліся,
Чорныя галачкі сакаціліся.
Анна жы Паўлаўна ўзвесялілася.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 04:35:47

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.