::
Як пастаўлю я стародачку на браду / песня, тэкст,аўдыё — в. Мокравічы, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Як пастаўлю я стародачку на браду
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Як пастаўлю я стародачку на браду,
Сама сяду пад вішанькаю й у саду,
Я ж буду глядзець, адкуль ветрыкі павеюць,
Й адкуль будзя мая радзіна ехаці,
А яна будзя ай таго-сяго пытаці,
А мне, маладзе, дай нявелена казаці

Ня жаль жа мне, мая маманька, на цябе,
Што й нямножка я й пагуляла у цябе,
Небальшую русую касу расьціла,
Малалетняю ў чужыя людзі пусьціла.
Я ж ня ўмею па новых сенях хадзіці,
Я ня ўмею чужому бацьку гадзіці:
Ціханька пайду - дык яны кажуць: лянюся,
Хуценька пайду - дык яны кажуць: баюся.
Як не ўладжу свайму сьвёкарку, не ўладжу,
Я за сьлёзкамі сьвета белага не бачу.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 22:59:19

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.