::
Валы сівы, валы палавыя / песня, тэкст,аўдыё — в. Мохаў, Лоеўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Валы сівы, валы палавыя
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Валы сівы, валы палавыя,
Пашлі валы в чыста поля,*2
В чыста поля, шырока раздолля,
Там касары сена косяць.
Там касары травку косяць,
Воны косяць, кос сваіх не гойстраць,
З ніх крывавы пот ільёцца.*2
Седзіць чумак на сваёй гітары
Дай з касарыкаў смеёцца.
Ох, хоць смейса, й а хоць жа не смейса,
Ён з касарыкаў смеёцца.
За смех табе гора будзя.
Прайшло лета дай настала зіма,
А ў чумака сена нема.
Нема сена, нема ні саломы,
Ды валы стаять галодны.
Бярэ чумак карбованца в рукі
Да йдзе сена купаваці.
Дай пайшов ён сена пакупаць.
- Прадай сена, й а хоць жа саломы,
Ба валы стаят галодны.
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 04:44:40

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.