::
Два голубы гудзі, галубка варкоча / песня, тэкст,аўдыё — в. Мохаў, Лоеўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Два голубы гудзі, галубка варкоча
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Два голубы гудзі, галубка варкоча
Любіў парень дзеўку, й а сечас ні хочя. //

Любіў парень дзеўку, а сечас ні хочя,
Купіў дзюжын шолку - галоўкай верцела. //

Купіў дзюжын шолку - галоўкай верцела
Вышла за вароты, шче й загаласіла. //

Вышла за вароты, шче й загаласіла,
Ой, божа мой мілы, што я нарабіла. //

Ох, божэ мой мілы, што я нарабіла,
Чалавек жанаты, а я спалюбіла. //

Чалавек жанаты, шче й дзетачак двое,
Шче й дзетачак двое, чарнявы абое. //
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2024 13:13:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.