::
А ў каго, а ў каго явар на дварэ / песня, тэкст,аўдыё — в. Пірагі, Дубровенскі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў каго, а ў каго явар на дварэ
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
– А ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе,
а ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе?
– Ў нашыга Іванькі ды явор на д(ы)варе,
ў нашыга Іванькі ды явор на д(ы)варе.
Пысадзіў бабусю ды ён на куце,
пысадзіў бабусю ды ён на куце.
– Пій, мая бабуся, а то мёд, то віно,
пій, мая бабуся, а то мёд, то віно.
Каб маё дзіцятка ды здарова было,
каб маё дзіцятка ды вяліка расло.

– А ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе,
а ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе?
– Ў нашыга Іванькі ды явор на д(ы)варе,
ў нашыга Іванькі ды явор на д(ы)варе.
Сыбраў пір, бяседу, нікаму – сам сабе,
сыбраў пір, бяседу, нікаму – сам сабе.
Пысадзіў кумычку да ён на куце,
пысадзіў кумычку да ён на куце.
– Пій, мая кумычка, то мёд, то віно,
пій, мая кумычка, то мёд, то віно.
Каб маё дзіцятка здарова было,
каб маё дзіцятка ды вяліка расло.

– А ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе,
а ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе?
– Ў нашыга Іванькі явор на д(ы)варе,
ў нашыга Іванькі явор на д(ы)варе.
Сыбраў пір, бяседу, нікаму – сам сабе,
сыбраў пір, бяседу, нікаму – сам сабе.
Пысадзіў кумочка ды ён на куце,
пысадзіў кумочка ды ён на куце.
– Пій ж ты, мой кумочык, то мёд, то віно,
пій ж ты, мой кумочык, то мёд, то віно.
Каб маё дзіцятка здарова было,
каб маё дзіцятка ды вяліка расло.
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.09.2024 21:27:12

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.