::
Ой, ў полі бероза кудрава стояла / песня, тэкст,аўдыё — в. Перароў, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, ў полі бероза кудрава стояла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, ў полі бероза кудрава стояла,
А на той берозі зеўзюля ковала. (2 р.*)
Ой, то не зеўзюля, а родная маці,
Котора ўпраўляла сына воеваці:
– Ой, ідзі, сыночку, дай не забоўляйса,
Черэз два годочкі назад зворочайса.
Нема сынка годзік, нема сынка другі,
Й а на трэці годзік едзе сын мой любый:
– Ой, ці рада, мамочко, ой, ці рада мною,
Ой, ці рада, мамочко, моею жэною?
– Ой, рада я, сыночку, рада я табою,
Только я не рада твоею жэною.
Посаділа сыночка дый коло прыстола,
Молоду невесточку дэй коло порога.
Поставіла сыночку солодкого мьёду,
Молодой невестачке – зеляного ёду.
Сын віна не п’е, под коніка лье,
А отрутоньку – на половінку,
А отрутоньку – на половінку:
– Поховай, мамко, в одну жы могілку.
– Схаваю сынка дай у цэркоўкі,
А невестачку – побока цэрковкі.
Вырос жэ з сынка зелёны явор,
А з невесточкі – бела й бероза й.
Ой рослі, рослі, дай повіліса,
Поверх цэркоўкі дай счэпіліса.
Ой, вуйшлі людзі дзіва й гледзяці.
– Ой, Божэ, Божэ, што я ж зробіла й?
– Ой, Божэ ж, Божэ, што я зробіла,
Шо двое дзеток дай от(а)руіла?
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 19:04:01

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.