у нядзелю рана
шчэ сонца не ўсходзіць
а ўжо мой міленькі, ой, па казарме ходзіць
па казарме ходзіць
ў руках шаблю носіць
ў руках шаблю носіць, камандзіра просіць
камандзір, мой бацька
адпусьці дадому
пакінуў дзяўчыну, ой, сам не знаю каму
сажуся на коня
залато сядзельца
паеду дадому, ой, развесялю сэрца
ой, куда ты едзяш
вароты мінаеш
я ж твая кахана, ой, разве ты не знаеш
як была кахана,
ты міня кахала
як за гору скрыўся я, ты з другім стаяла
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.