::
Раскажу я навіну вот такую про ўдову / песня, тэкст,аўдыё — в. Пагост, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Раскажу я навіну вот такую про ўдову
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

раскажу я навіну вот такую про ўдову
ой, лі, ой, да люля, вот такая новіна //

шо ж то гета за ўдова сем год без мужа жыла
ой, лі, ой, да люля, сем год без мужа жыла //

сем год без мужа жыла, два сыночка родзіла
ой, лі, ой, да люля, два сыночка родзіла //

два сыночка родзіла, шчэй Ванюшу, Васіля
ой, лі, ой, да люля, шчэй Ванюшу, Васіля //

шчэй Ванюшу, Васіля по базару носіла
ой, лі, ой, да люля, по базару носіла //

по базару носіла, дзьве пелёнкі купіла
ой, лі, ой, да люля, дзьве пелёнкі купіла //

дзьве пелёнкі купіла, своіх дзеток сповіла
ой, лі, ой, да люля, своіх дзеток сповіла //

своіх дзеток сповіла, ў Дунай рэчку бросіла
ой, лі, ой, да люля ў Дунай рэчку бросіла //

на семнаццатом году пошла ўдова по воду
ой, лі, ой, да люля пошла ўдова по воду //

стала воду набіраць, стал карабель прыплуваць
ой, лі, ой, да люля, стал карабель прыплуваць //

стал карабель прыплуваць – два матросіка седзяць
ой, лі, ой, да люля, два матросіка седзяць //

за ‘дново сама пойду, за другово доч оддам
ой, лі, ой, да люля, за другово доч оддам //

шо ж ты, мамко, зробіла, шо нас ў рэчку бросіла?
ой, лі, ой, да люля шо нас ў рэчку бросіла //

Хто запісаў
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.12.2024 05:31:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.