каліна-маліна, чаго ў лузе звяла?
ці ветру баішся, ці дожджу жалала? //
ветру не баюся, дожджу не жалаю
таго стаю плачу, што мужа не маю //
спіўся, казак, спіўся, на свой дом забыўся
сівому коніку на грыву зваліўся //
ой, косю, мой косю, залатая грыва
вязі мяне, косю, дзе мая радзіма //
а мая радзіма ў роўненькім полі
у роўненькім полі на прускай граніцы //
на прускай граніцы брат з сястрой гаворыць
брат з сястрой гаворырыць, сястра брата просіць //
аддай мяне, браце, ў новую дзярэўню
у новую дзярэўню, вясёлу сямейку //
па новай дзярэўне люблю пахаджаці
у вясёлай сямейцы люблю жартаваці //
пажыла я годзік, пажыла я другі,
на трэці гадочак шлю брату лісточак //
брат лісток чытаіць, слёзачкі ўціраіць
вось табе сястыца новая дзярэўня //
новая дзярэўня даўно састарэла,
вясёла сямейка даўно занямела //
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.