::
Жыла я у мамачкі на выгодзе / песня, тэкст,відэа — в. Каралеўцы, Вілейскі раён
Загаловак / інцыпіт
Жыла я у мамачкі на выгодзе
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

жыла я у мамачкі на выгодзе
садзіла арэшанькі ў агародзе

расціце арэшанькі вышэй плоту
аддала мяне мамачка за блазноту

аддала мяне мамачка за блазноту
у чужую хатачку на работу

чужыя малодачкі пьюць гуляюць
мяне мой блазнотачка не пускае

мяне мой блазнотачка не пускае
а ўсё да работачкі прыціскае

а пайду да татачкі папрашуся
калі прыміць татачка, то наймуся

а татачка родненькі не прымае
мяне да блазнотачкі адпраўляе

а я да блазнотачкі не вярнуся
а пайду да мамачкі папрашуся

а пайду да мамачкі папрашуся
калі прыміць мамачка, то вярнуся

а мамачка родная не прымае
мяне да блазнотачкі адпраўляе

а я да блазнотачкі не вярнуся
пайду ў быстру рэчаньку ўтаплюся

я да быстрай рэчкі падхадзіла
аж на мяне сонейка засвяціла

я думала сонейка засвяціла
аж там мая мамачка падскачыла

яна мяне з рэчачкі ратавала
і маё замужайка праклінала

каб ты мая дочачка састарэла
ходзь бы маё сэрдцэйка не балела

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 19:02:29

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.