ой, п'е чумак, п'е
ў яго грошы е
ой да за ім за ім яго родна мамка //
горкія слёзы лье //
ой сыночок мой
дзяціна моя
ой да покінь покінь гарэлачку піці //
бо ой прап'еш коня //
ой мамко моя
не покіну я
ой да не покіну гарэлочку піці //
бо ой салодкая //
ой сыночок мой дзяціна моя
ой да покінь покінь дзяўчыну любіці //
бо ой звядзе с ума //
ой мамко моя
не покіну я
ой да не покіну дзяўчыну любіці //
бо ой харошая //
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.