раскажу я вам народы
што скора будзя на зямлі
да адным словам рай настане //
абы мы толька дажылі //
цудоўна будзя у прыродзе
з гарачыні каб не самлець
свяціць уночы сонца будзя //
а удзень месяц будзя грэць //
тады ж нам надта цёпла будзя
без вопратак будзям хадзіць
шаўцоў краўцоў ня трэба будзя //
бо ім не будзя што рабіць //
на дрэвах парастуць кілбасы
а цукар будзя ў курганох
а дзіч уся смажона будзя //
абы ты толька есьці мог //
там будзя рэдзька і цыбуля
кругом махорка парасьце
чаго ты толька там захочыш //
табе і бусел прынясе //
толькі гарэлачкі ня будзя
а яе ж хочацца так піць
то трэба узяць разрашэнне //
і самаму яе зрабіць //
але ж калі гэта ўсё будзя
вып'ем гарэлкі пойдзем спаць
а заўтра ўласнамі рукамі //
на хлеб мы пойдзем зарабляць //
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.