у полі у полі карчомка стаяла
а у той карчомцы казакі гулялі //
казакі гулялі дзевак намаўлялі
паедзем паедзем дзяўчынка із намі //
паедзем паедзем з намі казакамі
табе будзе лепі як у роднай мамы //
ты дома ўсё ела штодзень хлеб аўсяны
а ў нас будзеш есці штодзень пітляваны //
ты дома насіла ліповыя лыкі
а ў нас будзеш насіць штодзень чаравікі //
ехалі казакі лугамі лясамі
прывязалі дзеўку да сасны касамі //
заплакала дзеўка ўсімі галасамі //
хто ў лесе начуе няхай голас чуе
а хто дочкі мае ніхай навучае
ніхай з казакамі гуляць не пушчае //
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.