::
Ой вішанька-чэрэшанька / песня, тэкст,аўдыё — в. Замосце, Калінкавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой вішанька-чэрэшанька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

ой вішанька-чэрэшанька на яр паглядая
а хто ў прымах не бывая той гора не зная //

а ў прымах пражываю да ўсе гора знаю
кулачэнькі пад бачэнькі да й спаці лягаю //

арэ прымак, арэ прымак, на яр паглядая
як все жонкі абэд нэсуць а мае чорт мая //

от прынесла абэд жонка да й той не салёвы
насярбаўся нахлябаўся да й сказаў даволі //

едзя прымак, едзя прымак, на дудачку свішча
хавай, доню, глядзі сала, едзе прымачышча //

от прыехаў прымачышча не ўспеў бедны сесці
загадала яму цёшча свінням есьці несці //

паздыхалі б твае свіння каб хата згарэла
як мне гэта прымацкая жыццё надаела //

і ты прымак, і я прымак - нечэва стыдзіцца
сабраліся прымакі і да й пайшлі тапіцца //

падашлі яны да рэчкі, тэнкая вадзіца
така доля прымацкая - недзе утапіцца //

Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 20:39:49

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.