::
Ой ты мая маці што хачу сказаці / песня, тэкст,аўдыё — аг. Касцюшкавічы, Крычаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой ты мая маці што хачу сказаці
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

ой ты мая маці што хачу сказаці
пасеяў я жыта нема каму жаці //

пасеяў я жыта нема каму жаці
пасеяў пшаніцу будзе зімаваці //

пасеяў пшаніцу будзе зімаваці
прыдзе цёмна ночка не з кім размаўляці //

дам я табе сынку рубля залатога
купі сабе сынку каня варанога //

паставіш на стайню будзеш даглядаці
прыдзе цёмна ночка будзеш размаўляці //

а каб табе маці так лёгка канаці
як мне маладому з канём размаўляці //

конь вады нап'ецца на цалому ляжа
а мне маладому нічога не скажа //

купі сабе сынку брычку залатую
вазьмі сабе сынку жонку маладую //

а каб табе маці сто гадоў пражыці
а мне маладому з жонкай гаварыці //

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.11.2024 04:41:09

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.