::
Кацілася гарошынка / песня, тэкст,аўдыё — в. Барысаўшчына, Хойніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Кацілася гарошынка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

каціласе гарошэнка з гары да ў далінку
выпраўляла маці сына на чужу чужбінку

на чужу чужбінку
ой едзь сынку на чужбінку, сватай сабе жонку

сватай сабе жонку
ой едзь сынку на чужбінку да й там не барысь

да й там не барыся
за две за тры нядзелячкі назад вараціся

назад вараціся
як паехаў казачэнька да дзевачкі ў госці

да дзевачкі ў госці
праваліўся конь вараны на каменным мосце

на каменным мосце
конь вараны праваліўся, казак утапіўся

казак утапіўся
казачэнька й утапіўся, толькі шапка ўзбрыла

толькі шапка ўзбрыла
рыбалоўцы, добры хлопцы, ўчніце маю волю

ўчніце маю волю
закідайце тонкі невад па сінему мору

па сінему мору
рыбалоўцы добры хлопцы волечку ўчынілі

волечку ўчынілі
закінулі тонкі невад па сінему мору

па сінему мору
цягнуць-цягнуць казачэньку, з роту вада льецца

з роту вада льецца
красна дзеўка як рыбачка аб зямельку б’ецца

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2024 09:57:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.