::
Ты каліна ты маліна / песня, тэкст,аўдыё — в. Навапольцы, Стаўбцоўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ты каліна ты маліна
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

ты каліна ты маліна //
ты на воду схілілась

ты на воду схілілася //
а я млода журылась

а я млода журылася //
што ад роду адбілась

што й ад роду ад радзіны //
цяжка жыці на чужбіне

цяжка жыці цяжка быці //
з чужым родам гаварыці

ой вазьму я сваю долю //
да пушчу па сіню мору

плыві доля і з вадою //
а я следам за табой

прыплывём мы к беражочку //
да й пасядзем на жвірочку

да й пасядзем на жвірочку //
да й абарвом па лісточку

да й абарвом па лісточку //
да й напішам па пісьмочку

да й напішам па пісьмочку //
да й разашлём да радочку

хай радзіна тоя зная //
мне пасагу не шукая

хай радзіна тоя чуя //
мне пасагу не гатуе

я пасаг свой прагуляла //
пад яварам начавала

пад яварам зеляненькім //
і з казакам маладзенькім

вары маці вячэраці //
а я пайду ў сад гуляць

па садочку я гуляла //
тры яблычкі я сарвала

тры яблычкі я сарвала //
да мілаго пасылала

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 13:04:44

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.