Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
"Песні мае, песні…" (Песні Беласточчыны). Памяці Міколы Гайдука.
Вокладка
Апісанне
Памяці Міколы Гайдука (29.05.1931 Кабылянка - 02.09.1998 лес каля Дзернякова), беларускага фалькларыста, педагога, публіцыста, пісьменніка і грамадзкага дзеяча, які ў гг. 1972-1985 сабраў на Беласточчыне болыш за 600 беларускіх народных песняў, апублікаваных на старонках беларускага тыднёвіка "Ніва" і ў зборніку „Песні Беласточчыны” (Мінск 1997).
Песні на дыску Мікола Гайдук запісваў падчас этнаграфічных вандровак ад Анны Валкавыцкай (1915 г. нар.) з в. Таніца (песня № 1), Лдзіі Салавей (1921 г. нар.) з в. Лявонавічы (песня № 2), Ульяны Корзун (1911 г. нар.) з в. Волька (песня № 3), Ніны Шупіцы (1926 г. нар.) з в. Кньпнэвічы (песня № 4), Надзеі Грыцук (1910 г. нар.) з в. Навасёлкі (песня № 5), Марыі Гайдук (1908 г. нар.) з хутара Полымя в. Тарнопаль (песня № 6), Таццяны Гурын (1939 г. нар.) і Надзеі Грушэўскай (1942 г. нар.) з в. Арэшкава (песня № 7), Сафіі Цацэрка (1935 г. нар.) з в. Баброўнікі (песня № 8), Яўфіміі Служынскай і Яўдокіі Ўрублеўскай з в. Навасады (песня № 9), Галены Тычынскай (1923 г. нар.) з в. Мастаўляны (песні № 10,14), Вольгі Кандрусік (1912 г. нар.) з мястэчка Гарадок (песні № 11, 18), Марыі Кердалевіч (1917 г. нар.) з в. Чаромха (песня № 12), Валянціны Саевіч (1928 г. нар.) з в. Старое Ляўкова (песня № 13), Надзеі Баўкун (1928 г. нар.) і Надзеі Гардзейчык (1926 г.нар.) з в. Грабяні (песня № 15), Юстыны Галко (1894 г.нар.) з в. Тафілаўцы (песні № 16, 17), Анны Стахіюк (1923 г. нар.) і Анны Максімчук (1930 г. нар.) з в. Трасцянка (песня № 19), Веры Паповай (1932 г. нар.) з г. Беластока (песня № 20), Веры Сакоўскай (1925 г.нар.) з в. Новакорніна, (песня № 21), Вікторыі Шумарскай з в. Буды (песня № 22).
Музыку да іх разшыфравалі і запісалі нотамі Сяргей Лукашук (песні № 2, 6), Эдуард Гойлік (песні № 4,10,13,14,21), Ян Бондар (песні № 1,3,9,11,12,16,17,18, 19) і Людміла Панько (песні № 5,7,8,15,20,22).
“Народная песня дапамагала і дапамагае да сённяшняга дня беларусам Белас- точчыны на працягу доўгіх стагоддзяў захоўваць сваю нацыянальную тоеснасць. (...) Родная песня спадарожнічае беларусу ад нараджэння і да смерці, бо ёю вітаюць прыход чалавека на свет, зычачы яму і ягоным бацькам шчаслівае долі, з ёю ўводзяць з вялікай надзеяй на шчасце ў дарослае жыццё, адпраўляючы маладую пару ў Божы храм да шлюбу і шраўляючы вясельле, ёю, прасякнутай болем, развітваюцца ў апошні час прабывання людской істоты на зямлі. Наша песня - гэта самы важкі доказ незвычайнай таленавітасці народа ў глыбокім, трапным і ўзрушальным выказванні музычнай і паэтычнай творчасцю пра ўсе самыя важныя падзеі ў чалавечым жыцці, пра светлыя і цёмныя яго бакі.”
(Мікола Гайдук, Песні Беласточчыны, Мінск 1997, стр. 5).
Трэкліст
- Любіць не забуду
- Ой я ўстану раненько (сямейная, в. Лявонавічы, гм. Міхалова)
- Добры вэчур (калядка, в. Волька, гм. Орля)
- Эй, дзень добры, паненэчка (валачобная, в. Кнышэвічы, гм. Шудзялава)
- Па зялёным садзе паванька хадзіла (валачобная, в. Навасёлкі, гм. Гарадок)
- Тонка-тонка канопэлька (валачобная, хутар Полымя, в. Тарнопаль, гм. Нараўка)
- Там на полі шырокенькум (балада, в. Арэшкава, гм. Гайнаўка)
- Сядзіць голуб на бярозе (любоўная, в. Баброўнікі, гм. Гарадок)
- Ой, у полі тры дубы (вяснянка, в. Навасады, гм. Гайнаўка)
- Ой, хадзіла Машанька, ой, па садочку (любоўная в. Мастаўляны, гм. Гарадок)
- Зялёны дубочак на яр пахіліўсе (вяснянка, м. Гарадок, гм. Гарадок)
- Ой, там на ганку (купальская, в. Чаромха, гм. Чаромха)
- Калі я была малая (жартоўная, в. Старое Ляўкова, гм. Нараўка)
- Пасеяла агурочкі (любоўная, в. Мастаўляны, гм. Гарадок)
- Е ў полі езерэчко (любоўная, в. Грабяні, гм. Дуброва Беластоцкая)
- Ой за горою, за камэнною (балада, в. Тафілауцы, гм. Дубічы Царкоўныя)
- Кусьце косят (сенакосная, в. Тафілаўцы, гм. Дубічы Царкоўныя)
- Рабіначка (сямейная, в. Гарадок, гм. Гарадок)
- Ой, нэ світі месэченьку (лобоўная, в. Трасьцянка, гм. Нарва)
- Дожджык ідзе (вясельная, з паненскага вечара, в. Гнецюкі, гм. Заблудаў)
- Ой, пуд вішнёю, пуд чэрэшнёю (сямейная, в. Новакорніна, г. Гайнаўка)
- Похіліўсе дуб на дуба (бытавая, в. Буды, гм. Белавежа)
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.